Google AdSense | |
---|---|
Тып | кантэкстная рэклама |
Распрацоўшчык | |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформеннае (вэб-дадатак) |
Першы выпуск | 18 чэрвеня 2003 |
Апошняя версія | (2012) |
Сайт | google.com/adsense/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Google AdSense — сэрвіс кантэкстнай рэкламы ад Google. Дазваляе зарабляць уладальнікам веб-старонак з вялікай колькасцю наведванняў. Сэрвіс аўтаматычна ўстаўляе на вэб-сайце тэкставую, графічную і відэа-рэкламу, якая падыходзіць па кантэксце (Google AdSense дзеля кантэксту). Даход ад яе налічвае Google адпаведна колькасці націскаў на спасылкі ці кожнай тысячы паказаў рэкламы. Цяпер Google тэсціруе сістэму аплаты за кожнае дзеянне з рэкламай.
Акрамя таго, уладальнікі вэб-старонак з дапамогай AdSense могуць прапанаваць сваім наведвальнікам пошук з дапамогай пошукавай сістэмы Google, як у Інтэрнэце, так і непасрэдна на старонцы, чым зарабляюць грошы ад абвестак Google (Google AdSense дзеля пошуку).
У першым квартале 2011 года прыбытак ад сэрвісу AdSense склаў 28 % агульнага прыбытку кампаніі Google[1].